Багдан Шымановіч
былы анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, рамеснік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 чэрвеня 1973
Дата затрымання: 10 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 кастрычніка 2021
Дата вызвалення: 10 кастрычніка 2022
Суддзя: Лагачоў Алег
Пракурор: Балоціна Алена
Групы: Лекары
Багдан Уладзіміравіч Шымановіч — у мінулым доктар анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, а цяпер — самазаняты рамеснік.
— Мэтай маёй паездкі ў тыя выходныя быў адпачынак на прыродзе, даўно нікуды не выбіраліся. Святкаванне заканчэння зімы — чым, уласна, мы і займаліся пасля прыезду. Тое, што нас прасілі дапамагчы нешта падпаліць, для мяне з’яўляецца абсалютна натуральным. Я большую частку часу знаходзіўся ў мангальнай зоне, усе сродкі для падтрымання агню і смажання шашлыка былі ў непасрэднай блізкасці, і калі я пачуў фразу «У каго гарэлка? Дапамажыце распаліць!» — я без задняй думкі падыйшоў і дапамог падпаліць масленічнае пудзіла, якое там знаходзілася. Ні з якой асобай я яго не асацыяваў, проста звычайнае масленічнае пудзіла. Больш за тое: калі б у яго былі нейкія прыкметы любога канкрэтнага чалавека, я б не стаў гэтага рабіць, гэта нават не па-хрысціянску. Калі я кагосьці пакрыўдзіў — я не меў такой задумы абсалютна. Я вельмі цяжка перажываю ўсё, што цяпер адбываецца. У мяне цудоўная сям’я, выдатныя дзеці, цікавая праца, дастаткова пажылыя бацькі. Мне ёсць дзеля чаго жыць, развівацца і ніяк не пераступаць закон — чаго ў думках у мяне ніколі не было, я такога не здзяйсняў і здзяйсняць не планую.