Артур Філіпаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Скуратовіч Ала
Справы: Пратэсты Мінск
Філіпаў Артур Яўгенавіч быў асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу 26 лютага 2024 года разгледзела суддзя Скуратовіч Ала. Яна прысудзіла Артуру - 3 гады "хатняй хіміі", і адпусціла яго з-пад варты ў залі суда.
На "пакаяльным відэа" 15 снежня 2023 года мужчына казаў, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога" і з 2015 года ўдзельнічаў у пратэстах. Таксама яго прымусілі сказаць, што ён быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы" і дасылаў інфармацыю ў чат-боты Nexta, "Голас", "Беларусь галаўнога мозгу".
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі супрацоўніка "Беларусбанка"
Сілавікі затрымалі супрацоўніка "Беларусбанка"