Артур Ваўчок
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Крыловіч Раман
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Артур Канстанцінавіч Ваўчок – слесар. Раней абвінавачанага некалькі разоў судзілі за хуліганства і крадзеж. Тады яго таксама асудзілі да “хатняй хіміі”. Ён быў амніставаны. Таксама Ваўчок распавёў, што ў яго чацвёра дзяцей: афіцыйна ён запісаны бацькам толькі адной з іх, але ён запэўніў суд, што выплачвае аліменты ім усім.
23 лістапада 2022 года суд Дзяржынскага раёна вынес прысуд 35-гадоваму жыхару Фаніпаля Артуру Ваўчку. Суддзя Раман Крыловіч прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прадстаўніка ўлады”) і асудзіў на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”.
Пры гэтым ён мусіць выплаціць 2240 рублёў штрафа (70 базавых велічынь), ягоны тэлефон канфіскаваны. Да вынясення прысуда Ваўчок знаходзіўся пад вартай. Яго вызвалілі ў зале суда.
Мужчыну асудзілі да "хатняй хіміі" за каментар у бок былога начальніка ГУБАЗіКа