Артур Рыбін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 сакавіка 1996
Дата затрымання: 7 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 2 верасня 2024
Суддзя: Святко Галіна
Пракурор: Дударава Жанна
Справы: Пратэсты Гомель
Артур Арсенавіч Рыбін — жыхар Гомеля, асуджаны на тры з паловай гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Хуліганства" (ч. 1 арт. 339) і "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130).
Згодна з абвінавачваннем, у лістападзе 2020 года Артур Рыбін зрабіў інсталяцыю з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам "Гары ў пекле", усталяваў яе на адным з гарадскіх пустак, сфатаграфаваў і выклаў фота ў тэлеграм-чат. Абвінавачванне ўгледзела ў гэтых дзеяннях асаблівы цынізм, імкненне дэстабілізаваць абстаноўку ў грамадстве і дэзарганізаваць працу праваахоўных органаў.
Акрамя таго, з'яўляючыся ўдзельнікам іншага тэлеграм-чата, ён размясціў у ім каментары адносна таго, як уяўляе сабе пратэстную актыўнасць у Беларусі вясной 2021 года: "Увесну трэба выходзіць і не сыходзіць з вуліцы. Калі цябе б'юць, можна біць у адказ". У ім следства пабачыла распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы.
У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Артура з СІЗА-3 у ПК №3 (Віцьба).
Выйшаў на волю ў пачатку верасня 2024 г.
За інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і каментар у тэлеграме — тры з паловай гады калоніі