Артур Хацько
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 1989
Дата затрымання: 10 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 13 сакавіка 2023
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Справы: Пратэсты Мінск
Артур Мікалаевіч Хацько — жыхар Мінска, якога затрымалі і змясцілі ў СІЗА па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала тое, што, на думку следства, з ліпеня 2020 года і па красавік 2021-га Артур размяшчаў у тэлеграме заклікі да ўдзелу ў пратэстах.
21 верасня 2021 г. асуджаны на два гады пазбаўлення волі.
У сярэдзіне студзеня 2022 быў пераведзены з Турмы № 4 у ПК № 2. Вядома, што ў калоніі палітвязня змяшчалі ў ШІЗА.
Артур цалкам адбыў пакаранне і 13 сакавіка 2023 г. выйшаў на волю з бабруйскай калоніі.
"Заклікаў блакаваць рух грамадскага транспарту". Вынесены прысуд жыхару Мінска Артуру Хацько