Артур Эшбаеў
настаўнік гісторыі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 чэрвеня 1984
Дата затрымання: 2 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Целіца Лідзія
Групы: Выкладчыкі
Справы: Пратэсты Мінск
Артур Якубаевіч Эшбаеў — настаўнік гісторыі. Ён быў затрыманы 2 лістапада 2021 года пасля вяртання з заробкаў і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. Ён з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы за арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Пасля выстаўлення абвінавачвання быў пераведзены ў СІЗА-1.
2 сакавіка 2022 Артуру прысудзілі 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, ён быў вызвалены ў зале суда.
Цяпер Артур знаходзіцца за межамі Беларусі.
Былы палітвязень Артур Эшбаеў: "Адразу пасля вызвалення зрабіў аперацыю на вачах"
Нічога не мяняецца? Настаўніка гісторыі, якога 10 год таму ўжо судзілі «па палітыцы», зноў асудзілі «па палітыцы»