Артур Аміраў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 сакавіка 1992
Дата затрымання: 27 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 27 ліпеня 2024
Суддзя: Клышпач Іна
Пракурор: Багатка Вадзім, Жук Дар'я
Справы: Пратэсты Брэст
Артур Міхайлавіч Аміраў — жыхар Брэста, затрыманы 27 красавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках).
20 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Суддзя Іна Клышпач палічыла віну шасці мужчын даказанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыла Артуру Аміраву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў.
Артур утрымліваўся ў СІЗА № 7 у Брэсце, на пачатку лютага 2022 стала вядома аб ягоным пераводзе ў ПК № 2.
Вядома, што Артура ўтрымліваюць у ПКТ.
Выйшаў на волю 27 ліпеня 2024 года.
Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце