Арсеній Сіняк
Асуджаны да 2 гадоў "хіміі"
Дата нараджэння: 6 верасня 2001
Дата затрымання: 9 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Судзьдзя: Маручак Сяргей
Пракурор: Ярошык і Плышэўскі
Арсеній Яўгенавіч Сіняк – фігурант Берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Арсенія затрымлівалі яшчэ ў жніўні і затым у верасні. Да 9 лютага знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. 9 лютага яго змясцілі ў СІЗА-7, дзе ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага паводле крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня вынеслі прысуды чарговай "партыі" па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. На тэрміны да 2 гадоў "хіміі" 12 берасцеўцаў асудзіў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Арсенія Сіняка асудзілі да 2 гадоў "хіміі". Суддзя прызначыў менавіта такое пакаранне, якое прасілі пракуроры Ярошык і Плышэўскі. Арсенія вызвалілі ў залі суда.