Арсеній Елісееў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Вольга Церахава
Месца зняволення: СІЗА-3
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Елісееў Арсеній Андрэевіч - адміністратар канала Anonymous Russia, які ўваходзіць у сетку Killnet. Паведамлялася, што хлопцу 18 гадоў, ён родам з Гомеля, вучыўся ў школе №52. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч. 1 і 2 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), ч. 1 арт. 340 КК (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). Падрабязнасці справы праваабаронцам невядомыя. Яе будзе разглядаць Вольга Церахава. Пра затрыманне Елісеева стала вядома 15 красавіка 2023 года, калі на каналах, звязаных з сеткай прарасійскіх хакераў Killnet, з'явілася паведамленне пра затрыманне сілавікамі адміністратара канала Anonymous Russia па мянушцы Mr. Raty.
Арсеній утрымліваецца пад вартай у гомельскім СІЗА-3.
Быў асуджаны ў судзе Савецкага раёна горада Гомеля паводле ч. 1 арт. 340 і ч. 1 і 2. арт. 203-1 КК. 1 верасня 2023 года справу разгледзела суддзя Вольга Церахава.