Арцём Дзьякоўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Кміта Мікалай

Асудзілі не ў судзе

19 ліпеня асудзілі Арцёма Дзьякоўскага. Апроч "абразы прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК РБ) яго абвінавацілі таксама ў "паклёпе" (арт. 188 КК). Справу разглядаў Мікалай Кміта — суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Аднак пасяджэнне над Дзьякоўскім праходзіла ў будынку Гарадскога аддзела ўнутраных спраў горада Баранавічы. Вынік — два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Маладзечна, Мазыр, Жабінка, Драгічын... Падборка рэгіянальных дыфамацыйных прысудаў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»