Арцём Задруцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 снежня 1985
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 30 снежня 2023
Суддзя: Галаўкова Вера
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Справа Зельцэра
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Арцём Сяргеевіч Задруцкі быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што Арцём праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Да затрымання працаваў гукарэжысёрам, але ў зняволенні ў яго здарылася запаленне вуха: праз несвоечасовае лячэнне мужчына страціў слых на адно вуха.
Арцём піша вершы і малюе.
Напрыканцы снежня 2022 г. палітвязня перавялі з СТ № 8 у мінскі СІЗА-1.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адбыўся разгляд справы, у выніку якога суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова прызнала Арцёма вінаватым і асудзіла яго да трох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама мужчына мусіць выплаціць 100 базавых велічыняў кампенсацыі маральнай шкоды.
24 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыю на прысуд.
Палітзняволенага этапавалі ў наваполацкую ПК № 1 у канцы сакавіка 2023 г.
21 красавіка 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
У калоніі ў Арцёма з'явіліся праблемы са здароўем — з нервам твару, а таксама ў жніўні 2023 г. яго збіраюцца змясціць у ШІЗА.
Выйшаў на волю 30 снежня 2023 г.
"Пра гэта казаць цяжка, але людзі забываюць", — палітвязень па "справе Зельцэра" ў гадавіну затрымання
Творчы работнік Арцём Задруцкі: гісторыя аднаго палітвязня