Арцём Заблоцкі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 студзеня 1990

Дата затрымання: 22 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 20 верасня 2024

Суддзя: Каляда Алег

Пракурор: Савіцкі Мікіта

Справы: Пратэсты Мінск

Арцёма Леанідавіча Заблоцкага прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса .

Справу разгледзеў суддзя Алег Каляда, бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Заводскага раёна Мікіта Савіцкі. 

30 лістапада 2021 годаў Заводскім судзе Мінска вынесены прысуд. Памочнік пракурора Савіцкі папрасіў для Заблоцкага тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ: суддзя пагадзіўся з пакараннем. Мужчыну вызвалілі ў зале суда.

Пазоў "Мінсктранса" будзе разгледжаны ў грамадзянскім парадку. Тэлефон Заблоцкага канфіскаваны на карысць сплаты доўгу, арышт з шортаў мужчыны зняты.

Па падліках мусіў выйсці на волю з ПУАТ № 21 восенню 2024 г.

За ўдзел у вераснёўскім маршы мінчука асудзілі да трох гадоў "хіміі"

30 лістапада ў Заводскім судзе Мінска вынесены прысуд 31-гадоваму Арцёму Заблоцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Справу разгледзеў суддзя Алег Каляда, бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Заводскага раёна Мікіта Савіцкі. Мужчыну вызвалілі ў зале суда. Тэлефон Заблоцкага канфіскаваны на карысць сплаты доўгу, арышт з шортаў мужчыны зняты.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»