Арцём Забелянкоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 ліпеня 1997

Дата затрымання: 14 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 198 Крымінальнага кодэкса — Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 траўня 2024

Суддзя: Капцэвіч Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Арцём Забелянкоў на судзе

Арцём Сяргеевіч Забелянкоў быў затрыманы ў сярэдзіне ліпеня 2022 года ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 198 Крымінальнага кодэкса (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста) за ўдзел у "Маршы гонару" 11 кастрычніка 2020 года і патрабаванне ад прапагандыста Рыгора Азаронка і аператара Андрэя Іваненкі спыніць відэаздымку.

Хлопца змяшчалі ў СІЗА-1.

У судзе Заводскага раёна Мінска 21 снежня 2022 г. вынеслі прысуд. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла палітзняволенаму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.

Палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі за напад на Азаронка і яго аператара на Маршы

Па справе выступалі два пацярпелыя — Рыгор Азаронак і Андрэй Іваненка. Першы на суд не з'явіўся, а другі прасіў на працэсе не пазбаўляць хлопца волі. Азаронак у суд перадаў заяву, у якой казаў, што не мае прэтэнзій да абвінавачанага.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»