Арцём Вінакураў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Фёдарава Марына
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Арцём Вінакураў – 21-гадовы студэнт трэцьяга курсу БДУІР.
Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы".
Арцём быз затрыманы 28 кастрычніка 2020 года, супраць яго была распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса).
9 студзеня 2021 года суд Савецкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму палітзняволенаму студэнту БДУІР Арцёму Вінакураву. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор. Арцёма вызвалілі з-пад варты ў залі суда.
Арцём Вінакураў пакінуў краіну і такім чынам не пачаў адбываць пакаранне.
Студэнта Арцёма Вінакурава асудзілі да трох гадоў "хіміі"
Па справе студэнта ў судзе дапыталі 23 сведкі і палітвязня
Справу разглядае суддзя Марына Фёдарава. "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс.
"Навучальны працэс быў сарваны як мінімум на 10 хвілін"
На студэнта завялі крымінальную справу за заклікі да страйку