Арцём Вайцяховіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 снежня 2007
Дата затрымання: 30 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэкса — Вымаганне, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо з прымяненнем гвалту
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай
Дата вызвалення: 4 кастрычніка 2023
Суддзя: Целіца Лідзія
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
Непаўнагадовы Арцём Юр'евіч Вайцяховіч — брат адміністратара канала «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі». Яго ўзялі пад варту паводле ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэксу (вымаганне). Брат атрымлівае патрабаванні спыніць дзейнасць як умову для вызвалення Арцёма.
У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што Арцём утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
7 верасня 2023 г. пачаўся закрыты суд над Арцёмам, яго справу разглядала Лідзія Целіца. У пачатку кастрычніка 2023 г. з'явілася інфармацыя, што Арцёму прысудзілі 3 гады калоніі агульнага рэжыма з адтэрміноўкай.