Арцём Тарасюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 кастрычніка 1993
Дата затрымання: 11 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021
Дата вызвалення: 15 чэрвеня 2023
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Юшчук Міхаіл
Справы: Справа карагодаў
Арцём Аляксеевіч Тарасюк — фігурант крымінальнай справы "карагодаў", заведзенай пасля акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
11 снежня 2021 г. пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 46.
Напрыканцы кастрычніка 2022 г. з'явілася інфармацыя аб узмацненні пакарання і пераводзе палітвязня ў калонію.
У чэрвені 2023 г. стала вядома, што палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У Брэсце абвясцілі прысуды шостай партыі па "справе карагодаў". На волю выйшлі экс-вядучы БТ і яшчэ тры фігуранты