Арцём Табакар
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1994
Дата затрымання: 23 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 ліпеня 2022
Суддзя: Ачалава Анастасія
Пракурор: Вялікі Святаслаў
Справы: Пратэсты Мінск
Арцём Ігаравіч Табакар — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Арцёма затрымалі 23 верасня 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года.
Яму прад'явілі абвінавачванне і змясцілі ў СІЗА да суда.
24 снежня 2021 года ў Ленінскі судзе Мінска вынесены прысуд Арцёму: яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
З 2 красавіка 2022 года адбываў пакаранне ў ПК-11.
Арцём цалкам адбыў тэрмін і 4 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.
Палітвязню Арцёму Табакару прысудзілі год калоніі. У аснове абвінавачання — здымкі з марша
Суддзя пра справе — Анастасія Ачалава. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Святаслаў Вялікі.