Арцём Шалегін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 красавіка 1999
Дата затрымання: 14 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 верасня 2021
Дата вызвалення: 7 кастрычніка 2022
Арцём Вітальевіч Шалегін асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за публічную абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу — Абраза прадстаўнікоў улады).
З 14 верасня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.
За парушэнні Арцём змясцілі на 30 сутак у ШІЗА і паставілі на прафулік, у тым ліку, як схільнага "да экстрэмізму і дэструктыўнай дзейнасці".
Арцёма Шалегіна перавялі з ПУАТ № 11 у СІЗА-2. На пачатку лютага 2022 з'явілася інфармацыя аб тым, што яму ўзмацнілі рэжым і да канца тэрміну перавялі ў аршанскую ПК № 8.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 7 кастрычніка 2022 г.