Арцём Шафранскі

Дата затрымання: 6 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Якунчыхін Аляксандр

Мужа і жонку Шафранскіх – Арцёма Анатольевіча і Святлану абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Вядома, што Арцём да затрымання працаваў мэнеджарам па продажах у камерцыйнай фірме, а Святлана з’яўлялася начальнікам аддзела гандлёвага прадпрыемства.

Сямейнікаў затрымалі 6 кастрычніка 2022 года, Арцём да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска, Святлану адпусцілі да суда пад залог у суме 9 600 рублёў.

Суд, які адбыўся 10 студзеня 2023 года, прызначыў ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў (“хатняя хімія”). Справу разглядаў суддзя Савецкага раёна горада Мінска Аляксандр Якунчыхін.

Мужа і жонку Шафранскіх асудзілі ў Мінску па "народным" артыкуле

Праваабаронцам стаў вядомы прысуд, вынесены судом Савецкага раёна Мінска мужу і жонцы Шафранскім – Арцёму і Святлане. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»