Арцём Сокал

Дата нараджэння: 21 сакавіка 1998

Дата затрымання: 9 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 3 сакавіка 2023

Суддзя: Буднік Наталля

Пракурор: Дзяшко Васіль

Арцём Вітальевіч Сокал асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі за паклёп у дачыненні да прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 КК) і яго абразу (ч. 1 арт. 368 КК).

Паводле абвінавачвання, 20 жніўня 2020 года Арцём Сокал, жадаючы прычыніць шкоду аўтарытэту дзяржавы шляхам распаўсюджвання загадзя ілжывых, не адпаведных рэчаіснасці выдумак, што ганяць прэзідэнта, зневажаюць яго гонар і годнасць, з дапамогай мабільнага тэлефона размясціў у тэлеграм-чаце "Ляхавічы 90%" інфармацыю ў выглядзе арыенціроўкі на злачынца з фотавыявай Лукашэнкі, якая змяшчае этнічныя звесткі ў дачыненні да яго.

Утрымліваўся ў СІЗА-7.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены 3 сакавіка 2023 г. 

За дзве "арыенціроўкі" на Лукашэнку жыхара Ляхавічаў асудзілі на 1,5 года калоніі

9 верасня ў судзе Ляхавіцкага раёна вынеслі прысуд 23-гадоваму Арцёму Сокалу, якога вінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»