Арцём Саўчук

праграміст

Дата нараджэння: 23 ліпеня 1990

Дата затрымання: 17 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Блізнюк Юлія

Пракурор: Касьянчык Аліна

Месца зняволення: ПК № 17

Арцём Андрэевіч Саўчук — праграміст. Захапляецца аўтамабілямі і сноўбордам. Апошнія 9 гадоў Арцём жыў у Польшчы, у Кракаве. 

Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках".

"Арцём кіраваўся альтруізмам і не меркаваў, для якіх мэтаў будуць выкарыстаны каляскі, – адзначыў на паседжанні адвакат палітвязня Сяргей Лебедзеў. – Менавіта за тое, што ён не разабраўшыся ў сітуацыі, праявіў спагадлівасць, ён зараз і прыцягваецца да крымінальнай адказнасці”.

Дзявятага лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёна агучыў прысуд 30-гадоваму палітвязню. Яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазоў "Мінсктранса " – 21 тысяча 839 рублёў – будзе выдзелены ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Маці палітвязня Арцёма Саўчука: "Сын радаваўся, што людзі сталі ўсміхацца адзін аднаму”

"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах

Палітвязня Арцёма Саўчука асудзілі да чатырох гадоў калоніі

У апошнім слове Арцём узгадаў бацькоў, сястру, бабуль і дзядуль, сяброў і сваякоў

Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Арцёмам Саўчуком

Арцём Саўчук паслядоўна распавёў, што ў той вечар ён не сдзясняў проціпраўных дзеянняў, а назіраў за мірнай дэманстрацыяй.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»