Арцём Сасноўскі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 18 снежня 1995

Дата затрымання: 2 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сівец Іна

Справы: Пратэсты Мінск

Сасноўскі Арцём Аляксандравіч быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска 18 мая 2023 года па ч. 1 арт. 342 КК РБ – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Меркавана быў затрыманы 02 сакавіка 2023 г. за ўдзел у акцыях пратэстаў 2020 года і ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

Суддзя Іна Сівец асудзіла яго на 3 гады "хатняй хіміі" за 7 эпізодаў.

23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»