Арцём Прыгажаеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 верасня 1999
Дата затрымання: 16 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 траўня 2023
Суддзя: Літвін Андрэй
Арцём Андрэевіч Прыгажаеў з Бабруйску быў асуджаны на пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму на тэрмінам на 1 год 6 месяцаў за абразу дзяржаўнага сцягу (арт. 370 Крымінальнага кодэксу).
Паводле матэрыялаў справы, Арцём Прыгажаеў і Глеб Лёгкі ўвечары 15 лістапада 2021 года, будучы ў нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі на зямлю, а Прыгажаеў таптаўся па ім.
У траўні 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
За сарваны чырвона-зялёны сцяг двух бабруйчан асудзілі да пазбаўлення волі
Судовы працэс адбыўся 18 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме.