Арцём Паўлечка
Дата нараджэння: 14 студзеня 2000
Дата затрымання: 14 ліпеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Судзьдзя: Густыр Юлія
Месца зняволення: ПК №3
Арцём Аляксандравіч Паўлечка – 21-гадовы хлопец з Лельчыцаў.
15 студзеня суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў яго на тры гады калоніі па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа) Крымінальнага кодэкса за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Арцёма Паўлечку абвінавацілі ў тым, што 14 ліпеня на плошчы Перамогі ён ударыў АМАПаўца нагой у грудзі і браў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць парадак.
21 год Арцёму споўнілася 14 студзеня, у гэты дзень ён прамаўляў апошняе слова ў судзе: "Высокі суд, прашу не пазбаўляць мяне свабоды і даць пакаранне мне мякчэй".
![]()
Тры гады калоніі. Вынеслі чарговы прысуд за пратэстныя акцыі 14 ліпеня ў Мінску
