Арцём Нікіцін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 студзеня 1990

Дата затрымання: 5 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 22 лютага 2023

Суддзя: Бугук Наталля

Пракурор: Мазанік

Справы: Пратэсты Мінск

Арцём Генадзьевіч Нікіцін — жыхар Мінска, асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі па крымінальнай справе аб нанясенні надпісаў на "Табакеркі". Арцёма прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 339 (Злоснае хуліганства) і па арт. 363 (Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры затрыманні).

Згодна з дзяржабвінаваўцам, Арцём Нікіцін і яшчэ трое абвінавачаных па справе ў ноч з 4 на 5 студзеня 2021 года ў папярэдняй змове ў некалькі этапаў з выкарыстаннем аэразольнага балончыка нанеслі розныя надпісы і сімвалы, тым самым пашкодзілі маёмасць: тры "Табакеркі", размешчаныя па вуліцах Галубка, 2, Галубка, 10 і Матусевіча 33. Акрамя гэтага, Арцём "актыўна процідзейнічаў затрыманню" міліцыянтам Пракаповічам, які прыехаў да месца падзей,  і "не менш за адзін раз" распыліў газавы балончык.

Арцём Нікіцін адзначыў, што нанёс надпіс "Жыве Беларусь" толькі на "Табакерку" на Галубка, 10. Да астатніх дачынення не мае. Хлопец раскаяўся ў дзеяннях, але адзначыў, што не пашкоджваў маёмасць, бо нанясенне надпісу на кіёск ніяк не ўплывае на яго функцыянаванне. Таксама Арцём адзначыў, што не парушаў грамадскі парадак, бо нанясенне надпісу не стварала ніякага шуму. Па артыкуле за "гвалт" Арцём віны не прызнаў: гэта не ён распырснуў пярцовы балончык у Пракаповіча.

Арцём утрымліваўся ў СТ №4, а 24 жніўня 2021 быў пераведзены ў бабруйскую ПК № 2.

Па падліках праваабаронцаў, зімой 2023 г. палітзняволены цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Стваральнік мэблі, знаўца арабскай і выратавальнік сабакі. Гісторыя палітвязня Арцёма Нікіціна

Арцёму Нікіціну цяпер 32 гады, ён родам з Брэста. У сталіцу Арцём пераехаў, каб вучыцца — хлопец скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт паводле спецыяльнасці «перакладчык-рэферэнт» і валодае некалькімі мовамі: англійскай, французскай і польскай. Але профільнай у Арцёма была арабская мова. Падчас свайго навучання ён прайшоў месячную моўную стажыроўку ў Егіпце, набраўшы са ста магчымых балаў 96. Дакумент аб стажыроўцы яму выдалі на папірусе.

"Я гэтага не рабіў". Аднаму — калонія, тром — хімія. Як судзілі за тры "Табакеркі" і слёзы міліцыянта?

У судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска прайшоў крымінальны працэс у дачыненні да чатырох чалавек: 31-гадовага Арцёма Нікіціна, яго 23-гадовага брата Данііла Нікіціна, 21-гадовага Іллі Амельчэня і 26-гадовага Аляксандра Шаўчэнкі. Усе абвінавачваліся ў пашкоджанні трох "Табакерак" у Мінску (частка 2 артыкула 339 КК РБ — злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб). А Арцёма Нікіцін таксама абвінавацілі і ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК РБ) — прапаршчыка міліцыі Пракаповіча (ён прызнаны пацярпелым па справе).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»