Арцём Мядзведскі
кухар-сушыст, асуджаны на 3 гады хіміі
Дата нараджэння: 5 жніўня 1997
Дата затрымання: 19 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Арцём Мядзведскі – фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцый пратэсту ў жніўні ў Мінску.
Спачатку яму прад'явілі абвінавачванне па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), затым справу перакваліфікавалі на арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).
Затрыманы 19 кастрычніка на працы. Падстава – Арцёма пазналі па відэа з пратэстаў каля ГЦ "Рыга".
Знаходзіўся пад вартай у СІЗА-1 у Мінску да суда.
12 студзеня пачаўся разгляд яго справы. 15 студзеня быў агучаны прысуд: 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія"). Мядзведскага вызвалілі ў залі суда. Пакаранне ўступіць у сілу ў выпадку, калі прысуд не будзе зменены вышэйшай інстанцыяй.
Храналогія судовых пасяджэнняў:
![]()
Выкаціў валун на дарогу. У Мінску пачалі судзіць палітвязня Арцёма Мядзведскага
![]()
Пракурор запрасіў для палітвязня Арцёма Мядзведскага тры гады "хіміі"
![]()
Палітвязня Мядзведскага асудзілі на тры гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда