Арцём Ляшнеўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 студзеня 1984

Дата затрымання: 29 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 29 кастрычніка 2024

Суддзя: Кузьмічонак Святлана

Арцём Юр'евіч Ляшнеўскі — машыніст з Оршы, прызнаны вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ў адной з сацсетак ён пакінуў абразлівы каментар у адрас гродзенскага даішніка Вайцяшонка. 2 лютага 2022 г. суддзя Святлана Кузьмічонак прызначыла Арцёму ў якасці пакарання два з паловай гады "хіміі". Менавіта такі тэрмін для абвінавачанага запрошваў і пракурор.

На судовае пасяджэнне былі запрошаныя эксперт і супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Тыя самыя, якія складалі першы пратакол па справе Ляшнеўскага і праводзілі ператрус у яго дома. Таксама вядома, што пацярпелы адмовіўся ад маральнай кампенсацыі і прасіў строга не караць Арцёма, а эксперты доўга не маглі даказаць, што абразлівы каментар датычны менавіта да Вайцяшонка, бо напісаны ён быў вельмі абстрактна, без указання імёнаў, але менавіта пад допісам таго самага даішніка Вайцяшонка.

Арцём працаваў машыністам, на працы пра яго адгукаюцца як пра сапраўднага прафесіянала і станоўчага з усіх бакоў чалавека. Ягоныя калегі даслалі ў суд хадайніцтва, у якім прасілі пакараць Ляшнеўскага не "хіміяй з накіраваннем", а "хатняй хіміяй", бо не хапае кваліфікаваных машыністаў і рабочы калектыў паручаецца за яго.

29 красавіка 2022 г. Арцём пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 29.

Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі", яму прызначылі шэсць сутак арышту.

Выйшаў на волю ў кастрычніку 2024 г.

22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"

Раніцай у нядзелю, 30 кастрычніка, адразу ў некалькі папраўчых установаў прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Асуджаных выклікалі на допыты, праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, а потым некаторых затрымлівалі. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум дзевяць чалавек ужо асудзілі па адміністрацыйных пратаколах да арышту, яшчэ дзве жанчыны чакаюць суд. Сілавікі пагражалі палітвязням не толькі адміністрацыйнымі справамі, але і крымінальнымі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»