Арцём Ласкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 лютага 1982
Дата затрымання: 11 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021
Дата вызвалення: 20 снежня 2023
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Юшчук Міхаіл
Справы: Справа карагодаў
Арцём Генадзевіч Ласкі — фігурант так званай "справы карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.
30 жніўня 2021 суддзя Куроўскі прызначыў Арцёму пакаранне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — два гады "хіміі".
11 снежня 2021 пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ №21.
Выйшаў на волю ў снежні 2023 г.
У Брэсце абвясцілі прысуды шостай партыі па "справе карагодаў". На волю выйшлі экс-вядучы БТ і яшчэ тры фігуранты