Арцём Клімчук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 ліпеня 2002
Дата затрымання: 19 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 9 лістапада 2024
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Арцём Андрэевіч Клімчук — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў абласным цэнтры.
Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. На працэсе 19 ліпеня 2021 мера стрымання была зменена, і Арцёма ўзялі пад варту.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Арцёму Клімчуку прызначыў 3 гады 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Арцём утрымліваўся ў СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК №3.
Вызваліўся 9 лістапада 2024 г.
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце
Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй “партыі” абвінавачаных па “масавых беспарадках” у Брэсце?
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў