Арцём Касач

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 красавіка 1996

Дата затрымання: 15 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 красавіка 2021

Дата вызвалення: 10 кастрычніка 2022

Арцём Сяргеевіч Касач — жыхар Віцебска, асуджаны Віцебскім абласным судом на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразлівы каментар у "ВКонтакте" пад відэа пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага, які прымушаў сябраў выбарчай камісіі падрабляць пратаколы. 

Спачатку яму прысудзілі паўтара года "хатняй хіміі", аднак пасля пратэсту пракурора прысуд быў зменены на "хімію" з накіраваннем. 

З 15 красавіка 2021 г. Арцём Касач адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 6.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 10 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»