Арцём Кандрацьеў
Дата нараджэння: 13 кастрычніка 1991
Дата затрымання: 29 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 188 Крымінальнага кодэксу - Паклёп
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кохава Іна
Пракурор: Каленка В.
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №6
Арцём Эрнэставіч Кандрацьеў - жыхар Оршы, абвінавачаны па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (Паклёп). Згодна з абвінавачваннем, Кандрацьеў 12 жніўня размясціў фота начальніка аршанскай інспекцыі па справах непоўнагадовых Вішнеўскага і звесткі, якія следства палічыла абразлівымі і ілжывымі.
25 лютага судом Аршанскага раёна ён быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
З 29 траўня адбывае пакаранне ў ПУАТ №6.