Арцём Калашук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 красавіка 1995
Дата затрымання: 5 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 лютага 2024
Суддзя: Панасенка Наталля
Пракурор: Біндарава Анастасія
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Арцём Юр'евіч Калашук спярша быў асуджаны судом Чавускага раёна 12 жніўня 2022 г. на 8 месяцаў зняволення ў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Лукашэнкі (арт. 368 КК) і абраза суддзі (арт. 391 КК). На тым працэсе суддзёй была Алена Каралько.
Сваю віну мужчына прызнаў часткова.
Вядома, што Калашук да затрымання жыў з бабуляй, працаваў у Маскве. У яго таксама ёсць праблемы са здароўем: ён не чуе адным вухам.
11 кастрычніка 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Магілёва Арцёма судзілі яшчэ раз, гэтым разам паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Вядома, што ў віну палітвязню паставілі каментар пад допісам з выявай Вольгі Чамаданавай. Судова-лінгвістычная экспертыза прыйшла да высновы, што выкарыстанае ім слова "ідыёты" з'яўляецца абразлівым. Арцём сваёй віны не прызнаў. У выніку суддзя Наталля Панасенка прызначыла 2 гады і 8 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. З улікам папярэдняга пакарання ў выглядзе васьмі месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, канчатковы прысуд — два гады калоніі агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў турме № 4, калонія, у якой Арцём адбываў пакаранне, невядомая.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Згодна з падлікамі, вызвалены зімой 2024 г.
Палітвязня, які не чуе на адно вуха, паўторна асудзілі да калоніі
"Абразіў" на тры крымінальныя артыкулы