Арцём Ісакаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 сакавіка 1994

Дата затрымання: 25 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 жніўня 2023

Суддзя: Будрэвіч Сяргей

Пракурор: Мацвеева Крысціна

Справы: Пратэсты Віцебск

Арцём Сяргеевіч Ісакаў быў затрыманы 25 кастрычніка 2020 года ў межах адміністрацыйнага разбору. За парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў. У межах крымінальнай справы знаходзіцца ў СІЗА ад 28 кастрычніка.

Паводле пракуратуры, 25 кастрычніка Арцём Ісакаў узяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым шэсці. Абвінавачанне сцвярджае, што Ісакаў не менш двух разоў “распыліў струмень пярцовага газу ў бок твараў і целаў міліцыянтаў Вайцяхоўскага, Іванова, Сянкевіча”. Гэтымі дзеяннямі Ісакаў, паводле пракуратуры, перашкодзіў міліцыянтам затрымаць нецвярозага грамадзяніна, які выкрыкваў абразлівыя словы ў іх бок. 

Пазней, падчас свайго затрымання ў раёне вуліцы Чкалава, Ісакаў, паводле абвінавачання, не менш трох разоў распыліў пярцовы газ у бок міліцыянтаў Аненкава, Дунца, Лазукі, Радкевіча, Ратнікава. Гэтым нібыта прычыніў фізічны боль супрацоўнікам міліцыі.

Арцём Ісакаў часткова прызнаў сваю віну, але не пагадзіўся, што быў актыўным удзельнікам масавага мерапрыемства, мэты нанесці шкоду супрацоўнікам міліцыі ў яго не было.

«У СІЗА я быў у атачэнні забойцаў і наркаманаў, і мяне гэта вельмі гняце. Было цяжка. Лічу, што прынясу больш карысці грамадству і дзяржаве, знаходзячыся на волі», – сказаў у апошнім слове Арцём Ісакаў.

Суддзя Сяргей Будрэвіч 4 лютага 2021 года вынес прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калонііі агульнага рэжыму.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

4 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПК № 22, цалкам адбыўшы тэрмін. 

Віцебск: Тры гады калоніі за распылены ў бок сілавікоў у цывільным пярцовы газ

Справу разглядае суддзя Сяргей Будрэвіч.

Справа Ісакава: за выкарыстанне балончыка супраць сілавікоў пракурор просіць шэсць гадоў калоніі

Па справе праходзяць дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі

«Ніякіх пакут я не бачыла»

На судзе за ўжыванне балончыку супраць міліцыянтаў выступіла сведка абароны

 

Судзяць віцябляніна, які ўжыў супраць міліцыянтаў пярцовы газ – 9 пацярпелых

Арцём Ісакаў быў затрыманы 25 кастрычніка ў межах адміністрацыйнага разбору.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»