Арцём Грыб
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 снежня 1990
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 кастрычніка 2022
Арцём Валянцінавіч Грыб — жыхар Рэчыцы, асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да суда знаходзіўся ў СІЗА-3.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, палітзняволены ў кастрычніку 2022 г. выйшаў на волю.
8 кастрычніка 2024 г. у судзе Рэчыцкага раёна Арцёма судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Судовы працэс узначальваў суддзя Генадзь Шэвель. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.