Арцём Хвашчэўскі
Футбольны трэнер, асуджаны на 1 год калоніі
Дата нараджэння: 29 снежня 1989
Дата затрымання: 15 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Следчая турма №8

Апошнія 9 гадоў жыў у Польшчы. Шмат гадоў гуляў у аматарскім футбольным клубе "Мінск Космас", затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай зборнай і Экстракласа. Любіць падарожнічаць, добрую ежу, покер, сустрэчы з сябрамі і свайго ката.
Арцёму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках", затым артыкул перакваліфікавалі на ч. 2 арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).
15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд Арцёму Хвашчэўскаму: адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Храналогія судоў:
![]()
Палітвязня Арцёма Хвашчэўскага асудзілі да года калоніі
![]()
Мінск: абвінавачванне запрасіла год калоніі для палітвязня Арцёма Хвашчэўскага
![]()
Выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні: у Мінску пачаўся разгляд справы палітвязня Арцёма Хвашчэўскага
На паседжанні шостага студзеня палітвязень прызнаў віну і пагадзіўся з абвінавачаннем