Арцём Брэль
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 траўня 1991
Дата затрымання: 25 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 3 траўня 2024
Суддзя: Качалава Наталля
Пракурор: Панчык Марына
Арцём Віктаравіч Брэль быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК: згодна з тэкстам абвінавачання, ён у лістападзе 2020 года ў групе "Карацелі Беларусі" прачытаў пра тое, што падпалкоўнік Вішнеўскі Д. Д. (начальнік ІДН) Аршанскага РАУСа збіваў дзяўчыну, не ўтрымаўся і пакінуў каментар кшталту "бабу дубинкой бить силен, а со мной побороться слабо, падла?"
З восені 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 36.
Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.
2,5 гады "хіміі" – за каментар у тэлеграм