Арцём Бабкоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 снежня 1997

Дата затрымання: 23 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 лістапада 2022

Дата вызвалення: 9 лістапада 2024

Суддзя: Доля Мікалай

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Арцёма Аляксандравіча Бабкова абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса.

Да суда Бабкоў знаходзіўся на волі, пад паручальніцтвам.

Гомельскі абласны суд 23 лістапада 2022 года прызнаў Бабкова вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі  на тэрмін два гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу ў закрытым пасяджэнні разглядаў суддзя Мікалай Доля.

Арцёма Бабкова ўзялі пад варту ў зале суда.

Адбываў тэрмін у ПК № 3

Выйшаў на волю ў лістападзе 2024 г. 

Асудзілі гамельчука, які распаўсюдзіў відэа з перасоўваннем расійскай ваеннай тэхнікі

Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес прысуд 26-гадоваму слесару абласнога цэнтра Арцёму Бабкову, абвінаваціўшы яго ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса. Прысуд быў вынесны яшчэ 23 лістапада мінула года, але вынікі сталі вядомыя толькі зараз.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»