Арцём Андрасюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1994
Дата затрымання: 11 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 лістапада 2021
Дата вызвалення: 8 лістапада 2023
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Буры Генадзь, Багатка Вадзім
Арцём Аляксандравіч Андрасюк – фігурант берасцейскай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня 2021 года вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе. Арцём Андрасюк атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 11 лістапада 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 46.
8 лістапада 2023 г. Арцём выйшаў на волю.
Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"