Арцём Анціч
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Тарасюк Аляксандр
Справы: Справа Зельцэра
У Слуцкім раённым судзе 28 лютага 2023 года вынесены прысуд Арцёму Віктаравічу Анцічу, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.
На ўтрыманні Арцёма Анціча маецца чацвёра непаўнагадовых дзяцей, і таму суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Тарасюк.
Ізноў "справа Зельцэра": у Слуцку асудзілі бацьку чацвярых дзяцей