Арцём Аліпаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Волк Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
27 студзеня 2023 года ў судзе Савецкага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асудзілі Сіняўскага Івана Леанідавіча, Протас Алега Іванавіча і Аліпава Арцёма Алегавіча.
Суддзя Аляксандр Волк прызначыў усім па 3 гады "хатняй хіміі". Усіх адпусцілі з-пад варты ў залі суда.
Прад'яўлены пазоў КТУП "Мінсктранс" будзе разгледжаны асобна.