Арцём Саўчук
Праграміст, асуджаны да 4 гадоў калоніі
Дата нараджэння: 23 ліпеня 1990
Дата затрымання: 17 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Арцём Андрэевіч Саўчук — праграміст. Захапляецца аўтамабілямі і сноўбордам. Апошнія 9 гадоў Арцём жыў у Польшчы, у Кракаве.
Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках".
"Арцём кіраваўся альтруізмам і не меркаваў, для якіх мэтаў будуць выкарыстаны каляскі, – адзначыў на паседжанні адвакат палітвязня Сяргей Лебедзеў. – Менавіта за тое, што ён не разабраўшыся ў сітуацыі, праявіў спагадлівасць, ён зараз і прыцягваецца да крымінальнай адказнасці”.
Дзявятага лютага суд Фрунзенскага раёна агучыў прысуд 30-гадоваму палітвязню. Яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазоў "Мінсктранса " – 21 тысяча 839 рублёў – будзе выдзелены ў асобную грамадзянскую вытворчасць.
![]()
Маці палітвязня Арцёма Саўчука: "Сын радаваўся, што людзі сталі ўсміхацца адзін аднаму”
![]()
Палітвязня Арцёма Саўчука асудзілі да чатырох гадоў калоніі
У апошнім слове Арцём узгадаў бацькоў, сястру, бабуль і дзядуль, сяброў і сваякоў
![]()
Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Арцёмам Саўчуком