Арцемій Картавенкаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Петрусевіч Вадзім

Пракурор: Жук Юлія

Назваў Балабу «кавалкам ***»

1 ліпеня ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынесены прысуд 24-гадоваму Арцемію Картавенкаву. Суддзя Вадзім Петрусевіч прызнаў хлопца вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса ("Абраза прадстаўніка ўлады"). Бок дзяржабвінавачвання ў судзе падтрымлівала памочніца пракурора Юлія Жук.

Пацярпелы па справе — начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Паводле абвінавачвання, Арцемій Картавенкаў у чаце "Карнікі Беларусі" ў жніўні 2020 года пакінуў каментар "мужычок адчуў сябе *** занадта, час нагадаць яму, хто ён — кавалак ***!" пад здымкам, на якім студэнт просіць прабачэння перад Балабам.

Сам пацярпелы начальнік АМАПу на судовы працэс не з'явіўся, але ацаніў нанесеную яму маральную шкоду ў 1 500 рублёў і папрасіў, каб абвінавачаны пералічыў гэтыя грошы не яму, а ў Дом дзіцяці № 1.

Арцемій Картавенкаў прызнаў віну цалкам. Юлія Жук запрасіла для яго адзін год і шэсць месяцаў "хатняй хіміі", аднак суддзя Вадзім Петрусевіч прызначыў меншае на паўгода пакаранне — адзін год абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. А таксама выплаціць 1 500 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу Балабу.

Маладзечна, Мазыр, Жабінка, Драгічын... Падборка рэгіянальных дыфамацыйных прысудаў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»