Анжэла Сікорская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 сакавіка 1974
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Кацэр Сяргей
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Саміра Марці, сябра Нацыянальнай Рады Швейцарыі (Sozialdemokratische Partei der Schweiz) і сустаршыня сацыял-дэмакратычнай групы Федэральнага сходу
Анжэла Генадзеўна Сікорская асуджана па арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (знявага Лукашэнкі), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).
Справу разглядаў суддзя суда Маскоўскага раёна Сяргей Кацэр. 6 верасня 2023 г. прысудзіў Анжэле 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Утрымлівалася ў СІЗА-1. Адбывала тэрмін у ПК № 4.
15 снежня 2023 г. дададзена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Выйшла на волю 16 верасня 2024 г. па памілаванні.