Антон Валавік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 сакавіка
Дата затрымання: 21 ліпеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 сакавіка 2023
Суддзя: Няборская Вольга
Пракурор: Яўтуховіч Арцём
Справы: Пратэсты Мінск
Мінчук Антон Валавік быў затрыманы ў сябе дома 21 ліпеня ў рамках крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня. Увечары 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. У сталіцы ў той вечар было затрымана каля 300 чалавек, многія з іх былі аштрафаваныя і адпраўлены на "суткі" па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП. Акрамя таго, за падзеі 14 ліпеня ў Мінску былі распачатыя крымінальныя справы – у тым ліку, на Антона Валавіка.
Антона Валавіка абвінавацілі ў тым, што ўвечары 14 ліпеня ён браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і меў намер публічнага пратэсту і здзяйснення дэструктыўнай дзейнасці. Ён далучыўся да групы грамадзян, стаяў у першых шэрагах счэпкі, выкрыкваў лозунгі, а таксама нанёс удары правай нагой супрацоўнікам АМАП: Самалётаву — па руцэ, Астапуку — па галаве.
Антон Валавік прызнаў віну па 342 артыкулу і не прызнаў — па 364. Ён распавеў, што ў той вечар выехаў з сябрамі ў горад. Каля дома-з'езду РСДРП убачыў натоўп, а на тратуары — чалавека, які ляжаў і крычаў. Антон Валавік сказаў, што вырашыў дапамагчы, бо "няправільна біць ляжачага".
Яго прызналі вінаватым і 1 лютага 2021 года прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па сукупнасці двух артыкулаў. Адзін год — паводле 342 артыкула і тры гады — паводле 364 артыкула.
4 сакавіка 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Мінск: Антону Валавіку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі
Справу разглядзела суддзя Вольга Няборская, дзяржабвінавачанне прадставіў пракурор Арцём Яўтуховіч.
Мінск: пачаўся суд над Антонам Валавіком па падзеях 14 ліпеня
Антон Валавік прызнае віну па 342 артыкулу і не прызнае — па 364.