Антон Сомаў

Былы палітвязень

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 6 чэрвеня 2024

Суддзя: Прэйс Андрэй

Справы: Справа Зельцэра

Антон Фёдаравіч Сомаў быў затрыманы ў Віцебску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Вядома, што Антон праходзіць па крымінальнай справе па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Палітвязень утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, пасля быў пераведзены ў СІЗА-2 у Віцебск.

31 жніўня 2022 г. распачаўся судовы разгляд, 6 верасня вынесены прысуд (тэрмін, хутчэй за ўсё, 2 гады калоніі). 

Адбываў пакаранне ў ПК-22.

Выйшаў на волю летам 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»