Антон Скварчэўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 красавіка 1997
Дата затрымання: 25 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 снежня 2023
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Справы: Пратэсты Мінск
Антон Юр'евіч Скварчэўскі быў затрыманы напрыканцы верасня 2022 года. У сакавіку 2023 года быў асуджаны ў судзе Партызанскага раёна Мінска на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Суддзя Міхаіл Макарэвіч.
Напрыканцы чэрвеня 2023 года пачаў адбываць пакаранне.
14 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Па падліках мусіў выйсці з ПК № 17 на волю 25 снежня 2023 г.