Антон Сіманенкаў
студэнт
Дата нараджэння: 17 лістапада 2002
Дата затрымання: 1 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Студэнт Мінскага каледжа прадпрымальніцтва Антон Паўлавіч Сіманенкаў быў затрыманы 1 сакавіка 2022 года ў навучальнай установе. Антону інкрымінуецца арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у пратэстах 2020 года — на той момант яму было 17 гадоў. Хлопца змясцілі ў СІЗА-1.
![]()
«Ён — чалавек-свята»: блізкія распавядаюць пра 19-гадовага палітвязня Антона Сіманенкава