Антон Сцяпанаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 24 жніўня 1998
Дата затрымання: 20 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Інчына Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Антона Віктаравіча Сцяпанава абвінавачваюць па “народным” артыкуле – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342). Служыў ва ўнутраных войсках - яго звесткі нават унеслі ў "ЧКБ". Затрымалі па фота з акцыі пратэсту.
Да суда знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска.
Суд Ленінскага раёна Мінска 30 студзеня 2023 года прызначыў Антону Сцяпанаву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Юлія Інчына.
Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.
Чарговага працаўніка МТЗ асудзілі па "народным" артыкуле за паслявыбарчыя пратэсты