Антон Ручан

Дата нараджэння: 6 траўня 1989

Дата затрымання: 4 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Абзалімава Вераніка

14 сакавіка 2023 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асудзілі 33-гадовага Антона Уладзіміравіча Ручана і 34-гадовага Рамана Сароку. Іх прызналі вінаватымі і асудзілі кожнага да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Справу разглядзела Вераніка Абзалімава (суд Партызанскага раёну Мінску).

Ручан правёў у зняволенні два з паловай месяцы: яго затрымалі чацвёртага студзеня 2023 году. Абодвух мужчынаў вызвалілі ў зале суда пасля агалошвання прысуду.

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Двух мужчынаў асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы ў 2020 годзе

Стала вядома, што 14 сакавіка 2023 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асудзілі 33-гадовага Антона Ручана і 34-гадовага Рамана Сароку. Іх прызналі вінаватымі і асудзілі кожнага да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»