Антон Навумаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 23 жніўня 1997
Дата затрымання: 27 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Антона Ігаравіча Навумава затрымалі 27 кастрычніка 2022 года ў Гродна. Пра гэта стала вядома з праўладных тэлеграм-каналаў.
Мужчыну паставілі ў віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
У 2020 годзе Антон Навумаў быў студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту. На момант затрымання працаваў доктарам у кардыялагічным аддзяленні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру і жыў у Мінску.
У Кастрычніцкім судзе Гродна 4 студзеня 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч асудзіла Антона на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хімію”).
Знаходзіцца ў эміграцыі.
24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Маладога кардыёлага асудзілі на два з паловай гады "хіміі" за пратэсты 2020
Чарговы карны палітычны прысуд у Гародні